Гародня: арганізатары рыхтуюць вялікі фэст на Дзень Волі | Камунікат.org

Прадстаўнікі гарадзенскіх грамадскіх арганізацый і грамадскія актывісты падалі заяўку на правядзенне 21 сакавіка ў Каложскім парку вялікага фэсту да Дня Волі.Кажа кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:
– Падалі заяўку на правядзенне 21-га сакавіка ў Гародні вялікага фестывалю, прысвечанага Дню Волі. Ён пройдзе ў незвычайным фармаце. Гэта будзе вялікая пляцоўка з вялікай колькасцю актыўнасцяў, аб’яднаных агульнай мэтай, з рознымі цікавосткамі, заданнямі і задачамі. І падарункамі для ўсіх удзельнікаў.На думку адной з заяўніц святкавання Дня Волі Вольгі Верамеенкі, – гэтае свята сяброў і ўсіх беларусаў:
– Дзень Волі – гэта самае вялікае свята апошнія пяць гадоў для мяне. Гэта свята не толькі маё, маёй сям’і. Я лічу, што г... Болей...

Таццяна Севярынец: На такіх судах і смешна, і горка | Камунікат.org

Віцебскі абласны суд пакінуў без зменаў яшчэ шэсць пакаранняў за падтрымку незалежнасці Беларусі.
Шэсць штрафаў памерам ад 25-ці да 30-ці базавых велічыняў не ўдалося аспрэчыць Аляксандру Дуброўскіх, Таццяне Севярынец і Алене Янушкоўскай. Усіх трох пакаралі за ўдзел у менскіх пратэстах 20 і 21 снежня і ў віцебскай акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі, якая прайшла 29 снежня мінулага года.Суды ператварыліся ў фарс, лічыць Таццяна Севярынец:
– Мне, ведаеце, смешна! Калі чалавек давёў краіну да калапсу, да продажу, а мы спынілі гэта сваімі пратэстамі – атрымліваецца, захавалі гэтаму чалавеку ўладу, на непрацяглы тэрмін, я спадзяюся… а нас за гэта судзяць яшчэ!Пасяджэнні таксама ператварыліся ў фарс: выступы актывістаў перарываліся то воплескамі, то рогатам. Блогерка Ален... Болей...

У Глыбокім не асудзілі Змітра Лупача | Камунікат.org

Суддзя Глыбоцкага раённага суда Станіслаў Трапук 19 лютага агучыў пастанову – спыніць справу ў сувязі з недаказанасцю.
Журналіста-фрылансера з Глыбокага вінавацілі ў парушэнні Закона аб СМІ і збіраліся прыцягнуць да адказнасці па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП за супрацу з тэлеканалам «Белсат».
Падставай стаў сюжэт пра стан дома па вуліцы Савецкай у гарадскім пасёлку Падсвілле. Першае пасяджэнне па гэтай справе прайшло 27 студзеня (тады суддзя Станіслаў Трапук вярнуў справу ў міліцыю на дапрацоўку), другое – сёння, 19 лютага.Як кажа Зміцер Лупач, ён спадзяваўся на такое рашэнне суда:
– Я думаў, што яны не змогуць даказаць. Праўда было хваляванне, што яны ўзялі раздрукоўку майго мабільнага тэлефона ў МТС, але потым так спакойна падумаў: тэлефон жа не паказвае ... Болей...

У Мілейчыцах на Падляшшы знайшлі некалькі дзясяткаў мацэваў | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў мацэваў, надмагілляў з габрэйскіх могілак, знайшлі ў вёсцы Мілейчыцы на Падляшшы.
Знаходка была зроблена падчас руйнавання старога будынка стайні і падрыхтоўкі месца для іншай будоўлі. Ад часткі мацэваў засталіся фрагменты, але некаторыя захаваліся цалкам.Кажа дырэктар гміннага асяродка культуры ў Мілейчыцах Моніка Балут:
– Гэтыя мацэвы былі знішчаныя фашыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Быў знішчаны ўвесь кіркут у Мілейчыцах, а мацэвы немцы выкарысталі ў якасці будаўнічага матэрыялу для фундамента будынка стайні. Цяпер, падчас руйнавання гэтага фундамента, гэта былі працы на глыбіні каля аднаго метра, аказалася, што гэтых мацэваў значна больш, чым мы папярэдне меркавалі.Цяпер далейшы лёс мацэваў вырашаць з дапамогай кансерватара каштоўнасцяў. Папярэдне іх п... Болей...

Два канцэрты ў гонар Рыгора Барадуліна | Камунікат.org

Набліжаецца 85-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Гэты юбілей не застанецца без адметных музычных падзеяў.Лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў анансаваў два канцэрты, якія пройдуць з гэтай нагоды ў Віцебску і Менску:
- Мы едзем святкаваць дзень народзінаў Рыгора Барадуліна і вырашылі зрабіць два канцэрты. Першы будзе ў Віцебску, блізка ад радзімы на Віцебшчыне, 23 лютага А другі канцэрт – у Менску. Гэта ўжо канцэртная зала «Верхні горад». Да нас далучыцца гурт «Варган», таксама гурт «Колесня». Чым будзе ўнікальны канцэрт вось 1 сакавіка? Гэта святкаванне 85-годдзя Рыгора Барадуліна.У 2017 годзе Сяржук Доўгушаў выпусціў альбом «Песні матчыны з Ушаччыны», у якім былі перазапісаныя песні родных мясцінаў Рыгор... Болей...

Гародня: настолкі на “Мове Нанова” | Камунікат.org

Госцем гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова” стаў стваральнік знакамітых беларускіх настолак “Мова” і “Паўстанцы” Антон Янкоўскі.Гэтым разам на курсах гулялі ў “Паўстанцаў”, і перамог Каліноўскі.
– Кожная гульня па-рознаму гуляецца. Ёсць свае асаблівасці. Што цікава, у гэтым варыянце гулец, які атрымаў Кастуся Каліноўскага, быў некалькі разоў на мяжы таго, каб яго рассакрэцілі. І кожны раз збягаў. А другая цікавостка палягала ў тым, што два чалавекі, якія змянілі свайго персанажа, сталі на бок паўстанцаў. Такім чынам, гульня скончылася тым, што сярод удзельнікаў было ажно чатыры паўстанцы, што вельмі рэдка бывае.На думку гарадзенцаў, што прыйшлі на курсы “Мова Нанова” – менавіта праз такі гульнявы працэс лепей вывучаць бе... Болей...

Вольга Быкоўская: Для нас будзе больш важным адзінства | Камунікат.org

Большасць беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў рыхтуюцца да ўдзелу у праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад абʼяднанай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары.
Сярод шасці прэтэндэнтаў, якія пададалі свае заяўкі на ўдзел у праймерыз, ёсць і старшыня Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч.
Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская перакананая, што ў выпадку не абрання іх лідара, Рух “За Свабоду” будзе працаваць на адзінага кандыдата.
– Рух “За Свабоду” ўдзельнічае ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. І гэта значыць, што ён падтрымае адзінага кандыдата ў любым выпадку, хто б гэтым адзіным кандыдатам ні быў. Мы, канешне, спадзяемся на перамогу Юрыя Губарэвіча. Але, хто б ні быў адзіным кандыдатам, для нас будзе больш важным адзінств... Болей...

ЕР «Kalyna» ад фольк-гурта Vuraj | Камунікат.org

Вядомы беларускі фольк-гурт Vuraj прадставіў сваю новую работу — ЕР «Kalyna».У новую плытку ўвайшлі песні, якія музыкі адшукалі падчас экспедыцыі па Берасцейшчыне. На ЕР чатыры кампазіцыі пры дзвюх песнях. Паколькі акрамя варыянтаў у апрацоўцы самога гурта на дыск запісаныя і аўтэнтычныя спевы.
Падрабязней пра новую кружэлку гаворыць лідар і вакаліст гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў:
– У альбоме дзве асноўныя песні – гэта “Юр’я” з Пружанскага раёну, песня, якую мы запісалі ад калектыву “Бабіна лета”. І таксама калектыў удзельнічаў у запісе, можна пачуць, як з намі спалучаецца аўтэнтычны спеў. Спявае калектыў і мы разам з гуртом Vuraj. Другі трэк – гэта песня “Калына”, запісалі яе ў Драгічынскім раёне ад нашых, ужо м... Болей...

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні ў Гародні | Камунікат.org

Пры аншлагу прайшоў у Гародні вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.
У актавай залі Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабору гарадзенскія паэты прэзентавалі калектыўны зборнік вершаў «Каложскі Дабравест». Ён мае ўжо нумар «два», а значыць стаў рэгулярным.Пра задуму выдання кажа айцец Павел Каспяровіч, клірык сабору, паэт:
– Сёлета мы святкуем 20-годдзе выхаду зборніка «Лябірынты прывіднага замку», які быў выдадзены роўна 20 год таму клубам гарадзенскіх паэтаў, які ўжо не існуе. Бо некаторыя з іх ужо спачылі, як Юрась Гумянюк і Эдзік Масько, некаторыя пераехалі ў Менск, як Юрась Пацюпа. Гэтыя нашыя зборнікі як працяг традыцый аб’яднання гарадзенскіх паэтаў. Толькі ў нашым выпадку – гэта хрысціянства, вера ў спалучэнні з паэзіяй.У збор... Болей...

Святлана Баранкоўская: Гэта як цэлафанавы пакет на сценку павесіць | Камунікат.org

Выяўленчае мастацтва ў Беларусі. У якім стане яно сёння знаходзіцца? Чаму беларускія мастакі ніяк не пазбавяцца самацэнзуры? У якіх дачыненнях знаходзяцца ў Беларусі мастак і дзяржава?
З сённяшнім госцем Радыё Рацыя, віцебскай мастачкай Святланай Баранкоўскай гэтыя пытанні абмяркоўвае Алесь Аркуш.РР: У мастацкіх колах сёння ініцыятыва робіцца важнай рэччу. Напрыклад, пісьменнікі навучыліся збіраць грошы на выданні сваіх кніг на краўдфаўдынгавых пляцоўках. Навучыліся рэкламаваць свае кнігі. То-бок, таму-сяму навучыліся рабіць самастойна. А як мастакі?
Святлана Баранкоўская: Зайздрошчу літаратарам. Таму што сярод іх аказалася некалькі добрых менеджераў, якія навучылі іншых гэта рабіць. Справа ў тым, што распаўсюд інфармацыі, продаж – гэта не праца мастака. Гэтым ніколі мастак не зай... Болей...