?

Log in

No account? Create an account
Эстэтыка маўчання
вершы, паэма
Дуброўскі-Сарочанкаў Аляксандр

Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава – “Паміж небам і багнаю” – выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў – Слова і маўчанне… Болей...

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса (“удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання”).Паводле інфармацыі, атрыманай Абсерваторыяй, супрацоўнік Кастрычніцкага РУУС г. Магілёва пагражаў Алесю Буракову, які з’яўляецца рэдактарам праваабарончага партала “Правы чалавека ў Магілёве”, адказнасцю ў выпадку, калі той будзе працягваць займацца праваабарончай журналістыкай.Абсерваторыя нагадвае, што гэта другая спроба ўладаў аказаць ціск на праваабаронцу. У верасні 2018 года органы МУС ... Болей...
Расказы пра правінцыю ў літаратуры і супольнае чытанне фрагментаў кніг. Беларускі пісьменнік Міхась Андрасюк быў чагровым госцем беластоцкага клуба чытачоў Ex Libris.Андрасюк у сваіх кнігах паказвае жыццё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы. Такая будзе таксама чарговая кніга, фрагменты якой пачулі ўдзельнікі літаратурнай сустрэчы.
Паводле Міхася Андрасюка, кніжка мае быць выдана напрыканцы гэтага года і будзе расказваць пра героя, лёс якога звязаны з Падляшшам і Беларуссю.
– Гэта кніжка, падзеі якой адбываюцца ў трохвугольніку Беласток-Менск-Белавежская пушча. Тры розныя светы, якія перасякаюцца ў лёсах аднаго чалавека. Класічнае нашае беларускае, дзе мы, беларусы Падляшша, спалучаем у сабе такія розныя светы.Міхась Андрасюк з’яўляецца пісьменнікам, журналістам... Болей...
Ён заклікае асобы, якія перажылі нацысцкія канцлягеры, скарыстацца новымі папраўкамі ў нямецкім заканадаўстве. Ідзецца пра магчымасьць узяць удзел у працэсе ня толькі як сьведак, але таксама як грамадзкі абвінаваўца побач з пракурорам.Адвакат Лех Абара, які кіруе Асацыяцыяй «Patria Nostra», выступіў са зваротам да былых вязьняў нацысцкіх канцэнтрацыйных лягераў ды лягераў сьмерці. Праўнік заклікае людзей узяць удзел у працэсах над былымі працаўнікамі тых лягераў у якасьці грамадзкіх абвінаваўцаў. Некалькі такога кшталту працэсаў цяпер разглядаюцца ў нямецкіх судах. Гэты заклік польскага адваката падтрымалі юрысты зь Нямеччыны ды ЗША.Зварот тычыцца кожнай асобы, якая была вязьнем любога нацысцкага канцлягеру ў любы пэрыяд часу. Таксама адвакат просіць зьвязацца з ім блізкіх свая... Болей...
Выдатны прыклад айчыннай юрыспрудэнцыі, сведчанне чыннага ўдзелу ў развіцці еўрапейскай цывілізацыі. Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў. Яго абмеркаванню прысвяцілі ІV Канферэнцыю Цэнтра беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта.Гаворыць кіраўнік установы, прафесар Аляксандр Краўцэвіч: – Розніца рэлігійная, розніца этнічная, усё гэта аб’ядноўвалася і нівелявалася тым, што ўсе роўныя перад правам. Якая б не была практыка выканання статута, але несумненна там было больш праўды, справядлівасці, чым у выкананні сённяшняга беларускага заканадаўства. Статут 1588 года стаў маніфестам самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага, якая не была такой пэўнай пасля Люблінскай уніі. Адметна, што ў стварэнні дакумента даследчыкі знаходзяць значны ўплыў кальвінізма і спадчыны Рэфармацыі.... Болей...
У „Цэнтры гарадскога жыцця” Гародні прайшла прэзентацыя кнігі „Адзін з першых” памяці беларускага патрыёта Зміцера Кіселя. Яму магло б споўніца 55, але ён пакінуў гэты свет заўчасна ў 42 гады. Яго прыгадалі Данута Бічэль, Андрэй Мельнікаў, Мікола Таранда ды інш.Кніга стала лепшым спосабам увекавечыць памяць пра Зміцера Кіселя, які плённа працаваў на ніве беларушчыны. Кажа арганізатар прэзентацыі Уладзімір Хільмановіч:
– Добра, што яна выйшла ўрэшце дзякуючы такім асобам, як Віктар Сазонаў, Павел Мажэйка, Янка Трацяк. Першасная ідэя была Яўгена Вапы, каб памяць пра нашага сябра і адраджэнца Зміцера Кіселя была ўшанавана кнігай. Сам Кісель быў заўсёды за тое, каб ушаноўваць ветэранаў адраджэння, знакавых асобаў. Дзякуючы яму ўстанавілася традыцыя ўшанавання дня... Болей...
Змагарныя дарогі
Раман
Акула Кастусь

Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей...

У варшаўскім “Collegium Civitas” прэзентавалі кнігу прафесара Алеся Смаленчука “Раман Скірмунт – жыццяпіс грамадзяніна Краю”.
Дэпутат Расейскай Дзяржаўнай думы, прэм’ер Беларускай Народнай Рэспублікі, сенатар міжваеннай Польшчы – шляхціц з Палесся паспеў пабыць палітыкам у трох дзяржавах.Як ацаніць тоеснасць выбітнага дзеяча, і ці можна казаць пра нейкую адну нацыянальнасць Рамана Скірмунта, разважае аўтар кнігі Алесь Смалянчук:
– Безумоўна, ён быў беларусам. Яго беларуская палітычная дзейнасць была не вельмі працяглы час. Але ён быў беларусам і адначасна быў палякам. І адначасна быў літвінам гістарычным. І адначасна быў палешуком… Гэта свядомасць чалавека, які яшчэ жыў напачатку эпохі нацыяналізму. Былі розныя ўзроўні і падузроўні г... Болей...
Андрэй Масквін напісаў кнігу пра часопісы беларускіх эмігрантаў.Антон Адамовіч, Алесь Салавей, Лявон Савёнак, Янка Запруднік… Тым, хто цікавіцца гісторыяй беларускай эміграцыі на Захадзе, гэтыя імёны вядомы. Як гэтыя людзі займаліся творчасьцю ў першыя пасьляваенныя гады, калі былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну і апынуцца ў розных краінах — Нямеччыне, Англіі, Бэльгіі?Пра творчасьць пісьменьнікаў, якія пасьля 1944 года эмігрыравалі зь Беларусі на Захад, сёлета выйшла кніга Андрэя Масквіна «Białoruskie czasopiśmiennictwo emigracyjne: „Пагоня”, „Сакавік”, „Наперад!”».Андрэй Масквін — доктар філялягічных навук, ад'юнкт катэдры міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта.Андрэй Масквін: ... Болей...
У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа.
У Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва вось ужо некалькіх гадоў існуе спэцыяльна створаны Цэнтар камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа. Кнігі, прысьвечаныя гісторыі беларускай эміграцыі, выдае таксама Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».Аднак, як лічыць супрацоўнік згаданага музэю Натальля Гардзіенка, гісторыя беларускай эміграцыі сыстэматызавана не дасьледуецца.На думку аўтаркі некалькіх кнігаў, прысьвечаных беларускай прысутнасьці за мяжою, сёньня цяжка нават казаць, якія накірункі беларускай эміграцыі добра апрацаваныя, а якія патрабуюць большай увагі з боку навукоўцаў, ... Болей...

Latest Month

Ліс 2018
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow