Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Інфа-Кур’ер, 10 (996) 2020 | Камунікат.org

Інфа-Кур’ер
Штотыднёвая рэгіянальная газета ● Навіны са Слуцка, Салігорска, Капыля, Старых Дарог і Любані
10 (996) 2020

Алесь Новік, настаўнік гісторыі Грэскай школы на пенсіі, выдаў кнігу са сваімі творамі. У кнізе — дзіцячыя вершы, творы на міфалагічную і патрыятычную тэматыкі. Мы пагутарылі з аўтарам пра тое, як ён на пенсіі стаў маладым паэтам. На літаратурную творчасць натхніў першы ўнук. Алесь Новік — асоба, вядомая ў Грэску. Мала таго, што ён 40 гадоў выкладаў у Грэскай школе гісторыю, дык яшчэ і стварыў у вёсцы музей пад адкрытым небам. Але раней Алесь не думаў пра тое, каб станавіцца літаратарам. Пісаць вершы пачаў нечакана для сябе, калі нарадзіўся першы ўнук. «Вядома, што першы ўнук — самы любімы, — кажа Алесь Новік. — Я цягаўся з дзіцячым вазком па Грэску. Чым унука забаўляць? Пачаў складаць вершыкі. Спачатку адзін, потым другі. А потым я пачаў іх запісваць — хай будзе на ўспамін. Гэта яго, унука, маленькая біяграфія. Ад таго часу, як ён пачаў поўзаць, да таго, як пачаў хадзіць». Потым пайшлі і іншыя рэчы. Настаўнік падумаў, што добра было б напісаць для дзетак нешта простае і цікавае пра беларускую міфалогію. Так з’явіліся вершы пра Кікімару і Стрыгу, Перуна і Ярылу. Алесь Новік любіць Беларусь і ўсё беларускае, таму між іншым стаў пісаць і патрыятычныя вершы. А нейкія вершы атрымаліся адначасова і дзіцячыя, і патрыятычныя, і пра палітыку. У гэтым — цікавая адметнасць творчасці дзядзькі Алеся, як яго звыкла завуць аднавяскоўцы. Што ў кнізе. Кніга Алеся Новіка «Мы ёсць» прысвячаецца яго любай жонцы Зоі, што, на жаль, не дачакалася выдання твораў свайго мужа. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments