Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Наша слова, 9 (1472) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
9 (1472) 2020

Урачысты канцэрт на сцэне Палаца культуры ў Лідзе даў старт акцыі "Культурная сталіца Беларусі - 2020". У час канцэрта былі прадстаўлены розныя эпізоды гісторыі горада. Урачыстай праграме папярэднічала выстаўка культурных асаблівасцей і дасягненняў Ліды. Яна аб'яднала мінулае і сучаснае горада, прапанаваўшы гасцям інтэрактыўнае падарожжа па адной з яго найстарэйшых вуліц. Таксама да свята быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай "Ліда - культурная сталіца Беларусі - 2020", на якім паказаны выдатныя мясціны горада. Сёння адбылося памятнае гашэнне маркі спецыяльным тэматычным штэмпелем. Ліда стала 11-м горадам, які атрымаў прэстыжны статус. Было некалькі прэтэндэнтаў на званне культурнай сталіцы. Але Ліда прэзентавала найбольш цікавую праграму, высокая была зацікаўленасць у тым, каб правесці акцыю, з боку мясцовых і абласных улад, - адзначыла ў час цырымоніі адкрыцця акцыі першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Ліда сёння ўваходзіць у бязвізавую зону, але вельмі важна, каб культурная сталіца стала прывабнай і для айчынных турыстаў. Наталля Карчэўская ўручыла старшыні Лідскага райвыканкама Сяргею Ложачніку сімвал акцыі і сертыфікат "Ліда - культурная сталіца Беларусі - 2020". Гэта ганаровы і вельмі адказны статус. Каляндар культурных падзей на гэты год насычаны. Мы імкнуліся, каб кожнае мерапрыемства было перш за ўсё цікавае гараджанам і гасцям горада, - расказаў на добрай беларускай мове Сяргей Ложачнік. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments