Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 6 (665) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
6 (665) 2020

У Беларусі сярэдняя тэмпература паветра павысіцца на 3–4 градусы. У гэтым перакананы Доктар Роб Філд, старэйшы навуковы супрацоўнік у Каралеўскім таварыстве абароны птушак. Ён прыехаў у Мінск, кабраспавесці пра прычыны і наступствы змены клімату для Еўропы і Беларусі. Прычыны змены кліматуЯшчэ ў XIX ст. навукоўцы патлумачылі сутнасць такой з’явы як «парніковы эфект». Газы награваюцца і даюць дадатковую энергію ў атмасферу. Ад гэтага і павышаецца тэмпература на паверхні планеты. Так, ужо тады стала зразумелай сувязь паміж вуглякіслым газам і пацяпленнем. Калі коратка, глабальнае пацяпленне — гэта змена канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы. Вуглякіслы газ выкарыстоўваецца раслінамі для фотасінтэзу. Вуглярод трапляе ў цела траваедных жывёл, затым — драпежнікаў. Назад элемент вяртаецца ў прыроду пры дыханні жывёл і пасля іх смерці ў выніку гніення. Вуглякіслы газ — прадукт не толькі жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Газ утвараецца пры спальванні арганічнага паліва — нафты, прыроднага газу, драўніны, вугалю. Пры трапленні вуглякіслага газу ў атмасферу кругазварот элемента пачынаецца зноў. Мы карыстаемся вугляродам у выглядзе выкапняў, імі мы актыўна «накачваем» атмасферу. Так канцэнтрацыя вуглякіслага газу ў ёй павялічваецца. Гэтая канцэнтрацыя і вымяралася на працягу многіх гадоў. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments