Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 5 (664) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
5 (664) 2020

Беларусы — людзі дзёрзкія, нічога і нікога не баяцца. Увесь свет закрывае авіярэйсы ў Кітай з нагоды каронавіруса, людзі ў паніцы скупляюць медычныя маскі, знакаміты «Аліэкспрэс» церпіць страты, а ў той жа час Лукашэнка прызначае новага пасла ў КНР. Добрая спроба пазбавіцца ад Мікалая Снапкова. Тым больш, што Аляксандр Рыгоравіч двухсэнсоўна заявіў: «Рэалізуеце задачы за год — значыць, вернецеся. За два — значыць, два. Важны вынік». Маўляў, а падхопіш там заразу — і не шкада. Значыць, рэалізаваць не атрымалася. З іншага боку, у Мінск вяртаецца Кірыла Руды, якога называюць «увасабленнем эканамічных рэфарматараў сярод беларускіх чыноўнікаў». На якую пасаду ён прыйдзе — невядома. Аднак сам па сабе факт цікавы, бо яго голас ва ўрадзе, па-першае, заўсёды быў важкім, а па-другое — адрозніваўся ад агульнапрынятай нацыянальнай эканамічнай мадэлі. Прынамсі, ён папулярны эканаміст як сярод чыноўнікаў, так і сярод недзяржаўнай экспертнай супольнасці. Галоўнае, каб ён не прывёз той самы вірус. Што да Рудага, то варта зазначыць — ён і ў ролі пасла спрацаваў даволі добра. Прынамсі, на заканчэнне яго кадэнцыі пяць грамадзянаў Беларусі былі эвакуяваныя з таго самага эпідэмічна небяспечнага Уханя. А ў Паднябеснуюз Сінявокай злётаў ІЛ-76, які даставіў кітайскім медыкам 20 тон гуманітаркі — найперш лекі, медыцынскае адзенне і сродкі дэзінфекцыі. Туды-сюды беларускія лётчыкі злёталі нармальна. А яшчэ ў «Вялікі Камень» павінны вярнуцца каля 400 працоўных з Кітая. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments