Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Ушанавалі памяць Героя Украіны Міхася Жызнеўскага | Камунікат.org

Некалькі дзясяткаў актывістаў ушанавалі памяць Героя Украіны Міхася Жызнеўскага на могілках ля вёскі Сцяг Працы, што ў Гомельскім раёне.Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Гомеля і сябры Руху салідарнасці “Разам” усклалі вянкі і кветкі да магілы забітага на барыкадах Еўрамайдана беларуса. Дзяячка ўкраінскай дыяспары Валянціна Логвін падкрэслівае, што свабода народа каштуе надзвычай дорага.
– Зрабіць вольным і шчаслівым, прабачце мяне, не хачу абразіць пачуцці вернікаў, нават Бог не можа зрабіць. Можам зрабіць толькі мы. І Міхась, і ўсе тыя, хто паклаў жыцці на Майдане, і ўсе тыя, хто сабраліся тут, робяць усё, што яны могуць.Паводле гомельскага палітыка Уладзіміра Кацоры, Гомельшчына дала Беларусі многа змагароў, сярод якіх – Міхась Жызнеўскі.
– На Гомел... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments