Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 1 (660) 2020 | Камунікат.org

Новы Час
1 (660) 2020

Краіна ўжо другі тыдзень жыве ва ўмовах нявызначанасці. Расія і Беларусь не ўзгаднілі кантракт па пастаўкахнафты, таму наш «саюзнік» перакрыў вентыль. Расія спыніла пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ. Тыяпрацягваюць работу, але іх загрузка зніжаная да мінімальнага тэхналагічнага ўзроўню. Мы вымушаныя круціцца. Ужо заключаныя кантракты з «Транснафтай», якая паставіць на нашы заводы 133 тысячы тон нафты. Падключыўся сябар Лукашэнкі Міхаіл Гуцырыеў, яго «РусНафта» і «Нафтыса» таксама дадуць аб’ёмы для перапрацоўкі — спачатку «Нафтану», потым і Мазырскаму НПЗ. І гэта не дзіва, бо адным з акцыянераў прадпрыемства ў Мазыры з’яўляецца «Слаўнафта», кіраўніком якой калісьці быў той самы Гуцырыеў. Увогуле, дзіўная сітуацыя. Атрымліваецца, што «Газпром Нафта» і «Раснафта», якія валодаюць зараз «Слаўнафтай»,ствараюць праблемы для свайго ж структурнага падраздзялення. У іх — амаль палова (42,58% акцый) Мазырскага НПЗ, і яны адмаўляюцца пастаўляць сыравіну свайму ж (напалову) прадпрыемству. Гэта яшчэ разпацвярджае: нафта ў Расіі — катэгорыя не эканамічная і не сыравінная, а палітычная. І яе пастаўкі — палітычная зброя, што не падпарадкоўваецца эканамічным інтарэсам, падавалася б, камерцыйных кампаній.Але што мы бачым — дакладней, чаго не бачым, — у гэтай сітуацыі? Галоўнае, чаго мы не пабачылі, — неба на зямлю не звалілася. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments