Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Наша слова, 2 (1465) 2020 | Камунікат.org

Наша слова
2 (1465) 2020

На паседжанні апошняй абласной і гарадской Радаў ТБМ, па прапанове спадарыні Наталлі Карповіч, куратара беларускамоўных груп у трох дзіцячых садках Гародні (у 2019 годзе нас стала больш, да беларускіх груп д/с № 45 і № 65 далучылася беларуская група садка № 83 паблізу СШ № 32), віншаванні дзяцей перанеслі на Дзень роднай мовы - 21 лютага, а віншаванні беларускамоўных дзяцей у пачатковых класах пакінулі на пачатак Калядаў. Колькасць і якасць падарункаў для дзяцей звычайна вызначаецца ад сумы ахвяраванняў гарадзенцаў. За 2 тыдні сабралі 75 рублёў і на іх набылі ў беларускай краме "Адметнасць" на вуліцы Кірава каляндарыкі з малюнкамі і словамі на кожны дзень "Не маўчы па-беларуску" для кожнага беларускага класа пачатковых школ СШ № 32 і СШ № 34, канцылярскія тавары, тры вялікія тарты для першага беларускага класа СШ № 32. Традыцыйна на Каляды дзеці рыхтуюць беларускія вершы, таму кожны атрымаў цукеркі фабрыкі "Камунарка", а нехта і два разы. На жаль, у Гародні выбар цукерак з надпісамі па-беларуску з "Камунаркі" і "Спартака" вельмі абмежаваны. Двое дзетак адсутнічалі на сустрэчы з ТБМ, але пасля выздараўлення яны атрымаюць ад класнага кіраўніка падарункі таксама. Сёлета гэта самы вялікі беларускі клас у СШ №32 за апошнія 10 гадоў - 13 чалавек. Дзяцей у першым класе магло быць 15, каб адна матуля сваіх блізняшак не перавяла ў вёску Путрышкі, дзе для іх адмыслова адкрылі беларускі клас. Але няма ліха без дабра - адкрыліся два беларускія класы. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments