Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Каталіцкі веснік, 11 (104) 2019 | Камунікат.org

Каталіцкі веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
11 (104) 2019

10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя трыццаць гадоў, і за ўсіх людзей, якіх Божы Провід паслаў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. ксёндздоктар Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны пробашчам парафіі ў Гродне пасля 28 гадоў адсутнасці ў ёй святара. Аднак Бог меў свае планы, таму новаму пробашчу не было дадзена доўга служыць у гэтым касцёле і горадзе над Нёманам. 25 ліпеня 1989 г. ён быў прызначаны біскупам Мінскім і Апостальскім адміністратарам длякатолікаў лацінскага абраду ў Беларусі. А 28 кастрычніка ў Фарным касцёле ў Гродне адбыўся яго інгрэс як першага біскупа на гэтай зямлі з часоў ІІ Сусветнай вайны. Урачыстасць падзякі за трыццаць гадоў служэння арцыбіскупа Тадэвуша сабрала шмат жыхароў Гродна. Спачатку яны пабачылі кароткі архіўны відэаматэрыял пра інгрэс, падрыхтаваны раней кс. Казімірам Жылісам. Затым пачалася ўрачыстая Імша. Усіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ён адзначыў, што 1989 год стаў пачаткам вялікіх змен у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што арцыбіскуп Кандрусевіч унёс вялікі ўклад у адраджэнне каталіцкай веры на нашай зямлі і стаў “імпульсам” да таго, каб адважна ісці наперад, развівацца. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments