
Гэтыя сродкі пойдуць на пагашэнне штрафаў грамадзянам, якіх пакаралі за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці.Адзін з ініцыятараў кампаніі by_help Андрэй Стрыжак гаворыць, што ў зборы грошай удзельнічаюць як грамадзяне Беларусі, так і беларусы замежжа.
– Калі казаць пра тое, якая геаграфія, то можна сказаць так: мы гэтым разам выкарысталі два асноўныя інструменты, якія дазваляюць нам з’акумуляваць грошы – гэта пляцоўка MolaMola і ўнутраны файндрайзер Фэйсбука. Файндрайзер больш выкарыстоўваецца замежнымі беларусамі. MolaMola – толькі беларусамі з Беларусі, бо там можна выкарыстоўваць толькі беларускія карткі. Можна сказаць, што зноў 50 на 50, як і ў 2010 годзе. Людзі з-за мяж... Болей...