Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Відэаблогер Дзмітрый Казлоў не выйшаў на волю пасля арышту | Камунікат.org

Паводле звестак праваабаронцаў, за ўдзел у менскіх акцыях за незалежнасць Беларусі Дзмітрый Казлоў (вядомы як відэаблогер Шэры кот) быў асуджаны да арышту.
На суд у Менск ён не ездзіў, але аршанскія міліцыянты забяспечылі выкананне прысуду: 26 снежня хлопца затрымалі, і мусілі выпусціць увечары 9 студзеня.У 20.45 – такі час мясцовым актывістам напярэдадні паведамілі ў аршанскім ізалятары часовага ўтрымання – Дзмітрыя Казлова мусілі выпусціць на волю. Сустракаць яго сабраліся каля 20 чалавек, у тым ліку з Менску, Віцебску, Дуброўны.
Каля гадзіны яны марна чакалі, спрабуючы даведацца ў міліцыянтаў, чаму не выпускаюць іхнага сябра. Міліцыянты і супрацоўнікі ІЧУ адмоўчваліся, аж пакуль актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі не пайшоў у пастарунак пісаць заяв... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments