Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Крывінка, 18 (244) 2019 | Камунікат.org

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
18 (244) 2019

На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, якія былі прысвечаны абмеркаванню папярэдніх вынікаў 2019 года і планаў на 2020, было зроблена шмат цікавых заяваў. Вось некалькі самых яскравых. Напрыклад, пры аднолькавых умовах гаспадарання ў Бешанковіцкім раёне поўнасцю выконваецца матрыца задач, якая мабілізуе вертыкаль улады на дасягненне канкрэтных вынікаў, уДокшыцкім - выконваюцца чатыры з пяці паказчыкаў, усяго па адным паказчыку выконваюцца ў васьмі раёнах. Пры гэтым у разрэзе пяцігадовых планаў няма ні аднаго раёна, які б забяспечваў заданне па ўсіх прагнозных паказчыках. Таму старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў запатрабаваў ад кіраўнікоўна месцах у 2020 годзе выбудаваць работу так, каб не толькі адшукваць дадатковыя магчымасці развіцця, дзейнічаючы ўдумліва і неардынарна, але і максімальна шырока далучаць ў паступальны рух наперад існуючыя пад рукой рэзервы. Пры гэтым галоўнымі з іх застаюцца павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, нарошчванне аб'ёмаў выпуску і рэалізацыі прадукцыі. - Без вытворчасці не будзе напаўняцца бюджэт, адпаведна, затармозіцца ўдасканаленне сацыяльнай сферы, без якой немагчыма забяспечыць спрыяльную дэмаграфічную сітуацыю. Таму даручаю камітэту эканомікі давесці кожнаму раёну такія прагнозныя паказчыкі на 2020 год, якія кампенсуюць адставанне, дапушчанае ў ранейшыя гады, - сказаў МікалайШарстнёў. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments