Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Слова Жыцця, 22 (528) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
22 (528) 2019

Кожны год падчас Адвэнту перажываем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, становячыся перад тварам невымоўнай любові Бога да чалавека. У гэты святочны дзень мы запрошаны праслаўляць Стварыцеля за прадказаную спрадвеку Жанчыну, патомства якой сатрэ галаву д’яблу, – за Марыю. Маем шчасце жыць, паколькі Бог у Яе Сыне Езусе Хрысце вярнуў нам годнасць Яго дзяцей. Прынізіў сябе, прыняў “постаць слугі” (Флп 2, 7), стаў адным з нас, нашым братам, каб адарыць удзелам у сваім жыцці, у сваёй велічы і славе. Маці Збаўцы, Святога над святымі, Пераможцы зла і граху была надзелена ласкай выключнага і непаўторнага паклікання. Таму асвечаная, абароненая ад першароднага граху – Беззаганная! У Ёй няма ні ценю граху – з’яўляецца адлюстраваннем бляску свайго Сына – Адкупіцеля. Найсвяцейшая Маці ўсведамляла сваю абранасць. Прызнавала, што Бог адкупіў Яе праз Сына: “Узрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы” (Лк 1, 47). Усё гэта Марыя атрымала не дзякуючы ўласным заслугам, але дзеля Святога, дзеля Божага Мацярынства і, у рэшце рэшт, дзеля нас, таму што Божы Сын з Яе стаў Чалавекам для нашага збаўлення. Марыя здолела распазнаць пакліканне, якое з’яўляецца найбольшым дарам ад Пана. Адказала Стварыцелю “так” і засталася вернай Яму да канца. Найсвяцейшая Панна Марыя вучыць нас адказваць на Божае пакліканне і Яго дары. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments