Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Слова Жыцця, 23 (529) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
23 (529) 2019

Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2, 14). Гэты гімн радасці і праслаўлення спявалі хоры анёлаў у ваколіцах Бэтлеема ў ноч Божага Нараджэння. Сёння тыя ж словы гучаць на вуснах і ў глыбіні сэрцаў вызнаўцаў Хрыста ва ўсім свеце. У святы Нараджэння Пана хвалім і праслаўляем Бога, які ў сваёй бясконцай любові да людзей здзейсніў штосьці неверагоднае: у Асобе свайго Сына Езуса Хрыста стаў сапраўдным Чалавекам, Эмануэлем – Богам з намі. Спрадвечнае Слова Нябеснага Айца “сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1, 14). З прыходам у гэты свет Божы Сын пранікае ў штодзённасць чалавечагажыцця, каб адарыць жаданым спакоем нашыя сэрцы, якія – на жаль – так часта поўняцца смуткам, няўпэўненасцю і страхам. Божае Нараджэнне прыгадвае, што мы не адзінокія, што на дарогах зямнога пілігрымавання нам спадарожнічае Езус Хрыстус, якога штодзённа сустракаем там, дзе знаходзімся: у родных дамах, у месцах вучобы і працы, у мітусні гарадоў і зацішку вясковых ваколіц. У Асобе Езуса Хрыста Пан Бог гарантуе кожнаму сваю бязмежную, безумоўную любоў, якая нікога не выключае і ні пра каго не забываецца. Каб дасведчыць гэтую Божую любоў, дастаткова проста прыняць яе як дар, адкрыць на яе сваё сэрца і дазволіць, каб у ім пасялілася. Няма большага шчасця, чым адчуваць любоў Бога і верыць, што ў Асобе Сына Нябесны Айцец прысутны з намі, а мы – з Ім! У гэты святочны час складаю ўсім Вам, дарагія Браты і Сёстры, свае сардэчныя пажаданні. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments