Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 47 (658) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
47 (658) 2019

Як вядома, 16 снежня Deutsche Welle апублікавала відэа, у якім Юрый Гараўскі, які назваўся байцом спецыяльнага атраду хуткага рэагавання (САХР), распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве апанентаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Таксама быў апублікаваны тэкст падрабязнага інтэрв’ю з Гараўскім. Гараўскі сцвярджае, што апазіцыянераў выкралі і забілі байцы спецатрада хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі. Сярод гэтых байцоў быў і сам Юрый Гараўскі. Загад пра затрыманне байцам аддаваў стваральнікСАХР падпалкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка. Ён жа, як заяўляе Гараўскі, і застрэліў палітыкаў і бізнесоўца. «Усе загады аддаваліся ў вуснай форме. Ніякіх пісьмовых пацверджанняў, відэазапісаў, пратаколаў — нічога такога няма», — кажа Гараўскі. Гараўскі сцвярджае, што можа расказаць усё, што яму вядома, пад прысягай у судзе. Пры гэтым у адказах Гараўскага на некаторыя пытанні DW адчувалася недаказанасць. Так, не да канцазразумела, як менавіта яму ўдалося збегчы з Беларусі, чым ён займаўся пасля звальнення з САХР. Аднак DW адзначае, што Юрый Гараўскі прадаставіў ім арыгіналы і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць яго асобу і гісторыю. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments