Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Наша слова, 50 (1461) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
50 (1461) 2019

Да 6 снежня на сайце "Правовой форум Беларуси" праходзіла грамадскае абмеркаванне новага законапраекта - Проект Закона "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования". Абмеркаванне гэтае хоць і называецца "грамадскае", але мае афіцыйны характар, яно ініцыяванае міністэрствам юстыцыі, мінэканомікі і міністэрствам па падатках і зборах. Гэты закон павінен прыйсці на змену дзейнаму дэкрэту № 1 "О государственной регистрации и ликвидации (прекращении деятельности) субъектов хозяйствования" ад 2009 года. Законапраект, паводле плана законапраектнай дзейнасці, плануецца да ўнясення ў парламент у верасні 2020 года. Да гэтай пары для рэгістрацыі назваў юрыдычных асобаў падаюцца варыянты назваў арганізацый на дзвюх мовах - на рускай і беларускай, і абодва яны заносяцца ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадыпрмальнікаў (вядомы ЕГР). Пры гэтым спецыялісты дзяржрэгістра, хоць і вымушаныя паводле закона заносіць у рэгістр дзве моўныя формы назваў і мець беларускамоўную версію сайта, сваё праграмнае забеспячэнне робяць толькі на рускай мове і выпіскі афармляюць толькі на ёй (як пацвярджаецца і ў тэксце абгрунтавання да гэтага законапраекта). У асноўным прапанаваны законапраект паўтарае тое, што цяпер ёсць у прэзідэнцкім дэкрэце. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments