Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Народная Воля, 94 (4449) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
94 (4449) 2019

У Віцебскім абласным судзе будзе разглядацца чарговая карупцыйная справа. Перад судом паўстануць адразу два чыноўнікі – экс-старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі і яго жонка Алена – былы начальнік аддзела эканомікі райвыканкама. Дранеўскіх затрымалі амаль паўтара года таму – у чэрвені 2018 года. Арышт сямейнай пары выклікаў вялікі рэзананс. Што не дзіва, бо атрымлівалася, што ў здзяйсненні злачынстваў ва ўладных структурах абвінавачваюцца ўжо нават сем’і. Акрамя таго, звяртала на сябе ўвагу і фігура Уладзіміра Дранеўскага, працоўны шлях якога ўяўляў прыклад імклівага кар’ернага росту. Дранеўскі быў прызначаны старшынёй Браслаўскага райвыканкама ў студзені 2015 года, на той момант яму было 38 гадоў. Ён увогуле рана пачаў кіраваць: да пераводу ў Браслаў у родных Чашніках Віцебскай вобласці 33-гадовы Дранеўскі ўзначаліў мясцовае прадпрыемства ЖКГ, для райцэнтра гэта дастаткова важная структура, у якой працуе больш за сотню чалавек. У 2011 годзе Уладзіміра Дранеўскага назвалі Чалавекам года Віцебшчыны – “за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Чашніцкага раёна”. Абвінавачанне, якое было выстаўлена Дранеўскаму летась падчас затрымання, – перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў. Уладзіміра Дранеўскага таксама абвінавачвалі ў атрыманні хабару, яго жонку – у хаўрусніцтве. Аднак падчас следства спіс злачынстваў, у якіх абвінавачваюцца прадстаўнікі мясцовай улады, значна пашырыўся. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments