Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 44 (655) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
44 (655) 2019

На мінулым тыдні ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падавалася б, для Беларусі гэта павінна быць падзеяй нацыянальнага маштабу. Усё ж Каліноўскі заўсёды быў «нашым» героем: «Люблю Беларусь! — То ўзаемна!». Але афіцыйныя беларускія СМІ надалі гэтаму непрапарцыйна мала ўвагі. Дый яшчэ і падцэнзуравалі рэпартажы з падзеі, абрэзаўшы з кадраў белчырвона-белыя сцягі. Даволі дзіўнае стаўленне да асобы Кастуся Каліноўскага. Нават у савецкія часы яго постаць не без скрыпу, але ўпісвалася ў афіцыйную ідэалогію і афіцыйную гісторыю — як барацьбіта з царызмам і ініцыятарам вызвольнага паўстання. Падавалася б, калі Беларусь — краіна, злепленая па савецкіх лякалах (што заўсёды падкрэсліваецца нашым правадыром: «Мы ўзялі ўсё лепшае ад СССР»), то і стаўленне да героя павінна быць адпаведным. Але ж не. Нават тыя рэпартажы, якія асвятлялі гэту падзею, былі нейкія «вокамгненныя». Нібыта, перапахаванне такой постаці ў беларускай гісторыі — шараговая з’ява. Чаму ў афіцыйных мас-медыя краіны не адбылося належнага рэзанансу? Можа быць, таму, што Каліноўскі змагаўся супраць Расійскай імперыі? А тая імперскасць цяпер у трэндзе ў нашай суседкі, якая намагаецца адрадзіць «былую веліч». У той жа час, мы ці імкнёмся ўвайсці ў гэтую імперыю праз незразумелыя інтэграцыі, ці не імкнёмся, кажучы, «на храна нам такі саюз». Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments