Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Літаратурная Беларусь, 10 (158) 2019 | Камунікат.org

Літаратурная Беларусь
Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»
10 (158) 2019

10 гадоў таму Еўрапейскі Саюз заснаваў прэмію па літаратуры — каб папулярызаваць на міжнародным узроўні не надта вядомых, але таленавітых аўтараў з розных краін Еўропы. Намінантам прэміі можа стаць аўтар, які мае не менш за дзве, але не больш за чатыры выдадзеныя арыгінальныя кнігі. Каардынуе прэмію адмысловы кансорцыум, які стварае нацыянальныя журы і арганізуе цырымонію ўзнагароджвання. Адметна, што конкурс можа ісці ажно цягам трох гадоў. Першы цыкл быў у 2009–2011 гадах, трэці скончыўся ў 2017-м. А ў 2019 годзе пачаўся новы цыкл, які завяршыцца ў 2021-м. Кожны год каля 15-ці еўрапейскіх краін абіраюцца да ўдзелу ў конкурсе, пасля зацвярджаецца склад нацыянальных журы, бо ў кожнай краіне яносваё. Ну а чальцы журы ўжо вызначаюць пераможцу. У конкурсе маюць права ўдзельнічаць не толькі краіны-сябры ЕС, але і іншыя краіны Еўропы, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы «Крэатыўная Еўропа», — агулам 41 краіна. Лаўрэаты атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 5000 еўра і падтрымку ў выглядзе перакладаў сваёй кнігі, а таксама яе прамоцыю на міжнародным узроўні. Сёлета ў конкурсе перамаглі творцы з наступных краін: Аўстрыя, Венгрыя, Вялікабрытанія, Грузія, Грэцыя, Ірландыя, Італія, Літва, Польшча, Румынія,Славакія, Украіна, Фінляндыя і Францыя. Пазнаёмімся з нацыянальнымі пераможцамі Еўрапейскайпрэміі ды іх творчасцю. Аўстрыя. Гэтую краіну прадстаўляе Лаўра Фройдэнтхалер. Лаўра нарадзілася ў 1984 годзе ў Зальцбургу, вывучала нямецкую мову і літаратуразнаўства, філасофію, займалася гендарнымі даследаваннямі. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments