Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Слонімскі край, 10 (44) 2019 | Камунікат.org

Слонімскі край
гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне
10 (44) 2019

6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Казімір Агінскі (1728 — 1800), стараста слонімскі, кампазітар, паэт, мецэнат”. У публікацыях пра Агінскага згадваюцца дзве даты яго нараджэння — 1728 і 1730 гады. Ініцыятары ўсталявання помніка слушна выбралі першую, бо якраз яе выкарыстоўвае даследчык жыцця і дзейнасці Міхала Казіміра Анджэй Цеханавецкі.* Слонімскую эканомію Міхал Казімір Агінскі атрымаў у 1761-м пасля шлюбу з удавой падканцлера ВКЛ Антона Міхала Сапегі Аляксандрай Сапега (Чартарыскай). Аднак наш горад стаў яго сталай рэзідэнцыяй толькі ў 1770-я. Цеханавецкі падкрэслівае, што “Агінскі пераняў даўно абжыты маёнтак, які ўнёс ужо пэўны ўклад у культуру, а не зусім пустое месца”.** Што зрабіў стараста Агінскі для Слоніма? На яго загад у горадзе рамантаваліся вуліцы, масты, будаваліся дамы (захавалася былая аўстэрыя на цяперашняй Савецкай вуліцы), мануфактуры, існавала друкарня, адно з рэчышчаў Шчары стала каналам. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments