Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Слова Жыцця, 21 (527) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
21 (527) 2019

У тым, што людзі сёння страшна нецярплівыя, напэўна, не трэба нікога пераконваць. Дастаткова паглядзець, што адбываецца ў чэргах у супермаркетах, пры пасадцы ў аўтобус ці высадцы з цягніка, звярнуць увагу, калі на вуліцах і ў вітрынах магазінаў з’яўляюцца святочныя дэкарацыі. Сучасны чалавек спяшаецца жыць, хочамець усё адразу, неадкладна. Божага Нараджэння людзі звычайна праводзяць актыўна. Чым бліжэй, тым гарачэй. Пакупкі, прыбіранне, гатаванне, перадсвяточная споведзь і г. д. Часам у такой мітусні можна забыцца, навошта ўсё гэта ўвогуле робіцца. Адвэнт павінен навучыць нас радаснаму і адначасова цярпліваму чаканню паўторнага прыходу Пана Езуса. Трэба ўсвядоміць, што ўчынкі могуць быць выразам любові да бліжніх, толькі калі выконваем іх з пакорай. Памятайма, што служэнне іншым – у канчатковым рахунку менавіта пра гэта ідзе гаворка – павінна наблізіць нас да Пана, які прыйшоў для таго, каб служыць, а не каб Яму служылі (параўн. Мц 20, 28). Жадаючы добра падрыхтавацца да свят Божага Нараджэння, не варта засяроджвацца на неістотных рэчах. Гаворка пра хоць неаднойчы вельмі набожныя, але толькі дадаткі. У гонцы за дробязямі рызыкуем згубіць з поля зроку сапраўдны Гарызонт нашага жыцця, якім з’яўляецца Хрыстос. Езус неаднойчы падкрэсліваў, што пакліканне кожнага чалавека – з’яднанне з Айцом. Бог стаў чалавекам, каб мы аднойчы маглі прыняць поўны ўдзел у Яго жыцці. Каб рэалізаваць гэтае пакліканне, мусім дазволіць, каб Евангелле пранікала ў нашыя сэрцы, а таксама распаўсюджваць яго сярод усяго стварэння. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments