Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Пытанне з перайменаваннем вуліцы „Лупашкі” ў Беластоку зноў „падвісла” | Камунікат.org

Падляшскі ваявода ануляваў рашэнне гарадской управы Беластока ў справе перайменавання вуліцы маёра Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” на вуліцу Падляшскую.
Рашэнне ваяводы апублікавана ў бюлетэні публічнай інфармацыі Падляшскай ваяводскай управы. Рашэнне ваяводы каментуе радны ад „Форума меншасці Падляшша” Томаш Каліноўскі:
– Лічу, гэта выключна палітычнае ануляванне. ПіС уплываў на ваяводу, каб ён ануляваў гэтае рашэнне. Будзе ў гэтай справе зварот да адміністрацыйнага суда, які напэўна прызнае нашую рацыю. Бо ваявода не спаслаўся ні на які-небудзь канкрэтны юрыдычны пункт, ён не павінен быў прымаць такое рашэнне. Усе падобныя рашэнні ваяводы былі ануляваныя праз суд. Думаю, што і гэтым разам так будзе.Рада гораду можа ўнесці скаргу ў Ваяводскі адміністрацыйны ... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments