Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Слова Жыцця, 20 (526) 2019 | Камунікат.org

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
20 (526) 2019

Бог адкрываецца чалавеку праз сваю міласэрнасць. Як адзначаў св. Ян Павел ІІ, людзі “міласэрную любоў лягчэй за ўсё прымаюць ад Маці” (Dives in misericordia, № 9). Таму нічога дзіўнага, што ад пачатку хрысціянства вернікі звярталіся да Марыі як Маці Міласэрнасці, спадзеючыся, што дзякуючы Яе заступніцтву Бог адорыць іх прабачэннем. Слуга Божы кард. Стэфан Вышыньскі, які будзе абвешчаны бласлаўлёным у наступным годзе, разважаючы ў турэмнай камеры аб жыцці Беззаганнай, занатаваў: “Ты кіравалася за Сынам Божай любові ўсюды, каб своечасова падказваць: віна не маюць, хлеба не маюць, любові не маюць, ласкі не маюць, сэрца шукаюць… Ці ў Кане, ці на Галгофе, ці сёння – па правіцы Збаўцы, у Небе – Твая міласэрнасць амаль заўсёды ўсміхаецца праз слёзы. Заўсёды там, дзе мука сумненняў. І толькі калі слёзы абмыюць вочы і сэрца ад пылу зямлі, яны заўважаюць міласэрнасць Пана і багатае ў Яго адкупленне”. Найсвяцейшая Пані аб’яўляе свету, якую вялікую моц мае Божая міласэрнасць, адраджаючы ў людскіх сэрцах надзею на Яго літасць. Набліжае чалавеку любоў Стварыцеля асабліва плённа, паколькі ў яе аснове ляжыць незвычайная ўспрымальнасць мацярынскага сэрца, невымерная адчувальнасць, выключная здольнасць знаходзіць падыход да ўсіх... На гродзенскіх землях Марыя як Маці Міласэрнасці ўшаноўваецца ў Вастрабрамскім абразе ўжо больш за 300 гадоў. Культ пашырыўся яшчэ больш, калі Маці Божая Вастрабрамская была выбрана галоўнай заступніцай дыяцэзіі. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments