Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

У Гомелі выйшла новая кніга пра Анатоля Сыса | Камунікат.org

Аўтар аўтабіяграфічнага выдання пра паэта – прафесар Іван Штэйнер. У кнізе аўтар дае эсэістычны партрэт супярэчлівай асобы Сыса.Іван Штэйнер адзначае, што хацеў у кнізе ўвесці факты, якія характарызуюць Анатоля Сыса.
– Прыносіў сваю дыпломную работу мне на рэцэнзію ноччу. Як ён гаварыў, яго вылучаюць у кандыдаты ў дэпутаты ад бара з Дома літаратараў. І некаторыя іншыя жарты, факты, як арганізавалі ансамбль музычны “Баскі”, куды ўвайшлі Бяляцкі, Акулін, Кавалёў. Ігралі на гітарах, бубнах. І ён захацеў з імі быць. А яны спыталі, на якім інструменце ён грае. Той адказаў: я ні граю, ні спяваю, але я буду падвываць.Кніга “Спадчына Анатоля Сыса і паэзія ХХ стагоддзя” выйшла ў выдавецтве Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.Беларускае Радыё Рацыя, Гомель Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments