Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Народная Воля, 73 (4428) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
73 (4428) 2019

У сувязі з тым, што, як паведаміў грамадскасці прэм’ер С.Румас, рыхтуецца надзвычай важны дакумент па далейшым будаўніцтве “саюзнай дзяржавы”, сойм КансерватыўнаХрысціянскай партыі – БНФ выступіў з адпаведнай заявай. У ёй, у прыватнасці, адзначаецца: “З боку Расіі гэтыя дзеянні выкліканы імкненнем цяперашняга прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна захаваць бестэрмінова сваю ўладу ў Крамлі, бо ў наступных прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ён па законе балатавацца больш не можа. Тым часам паглынанне Беларусі на падставе антыканстытуцыйнай непрызнанай дамовы 1999 года дасць магчымасць фармальна стварыць нібыта іншы беларуска-расійскі суб’ект міжнароднага права, а значыць, Пуцін зможа працягнуць сваю прэзідэнцкую кар’еру, выбіраючыся на прэзідэнта ў нібыта новым суб’екце права. У выніку ў Маскве і Мінску за зачыненымі дзвярыма, схавана ад грамадства зноў творыцца антыбеларуская задума. Выкарыстоўваюць модныя тэрміны: “дзве краіны – адзін рынак”, “дарожная карта” і г.д., каб схаваць сутнасць – поўнае падначаленне эканомікі краіны Маскве. Гэта прадугледжвае функцыянаванне адзінага прававога рэгулявання і, значыць, аднаго заканадаўчага цэнтра. Таму зразумела, што вядзецца праца па ліквідацыі суверэннагаправа Беларусі кіраваць сваім гаспадарчым жыццём, і адпаведна настане канец існаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments