Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Актывісты ўшанавалі памяць вязняў Бярозы-Картузскай | Камунікат.org

Палітычныя і грамадскія актывісты Бярозы і Менску правялі ў Бярозе акцыю каля помніка палітычным вязням канцлагера ў Бярозе-Картузскай.
Былі запалены знічы і ўскладзены вяночак з бал-чырвона-белай стужкай.Госці выступілі з прамовамі, святар праваслаўнай аўтакефальнай царквы айцец Вікенцій адслужыў малебен, бард Зміцер Захарэвіч выступіў з музычным нумарам.
Акцыя, пачатая кіраўніком Руху cалідарнасці „Разам” Вячаславам Сіўчыкам 10 гадоў таму, ладзіцца з тых часоў штогод, кажа сустаршыня руху Алена Талстая:
– Мэтай нашай акцыі было падкрэсліць, што Беларусь не павінна быць закладніцай у чужых войнах. Менавіта таму, што на нашай зямлі праходзілі войны ініцыяваныя Расеяй, а Расея – гэта заўсёды вайна. Нашая краіна цярпела ў міжваенны перыяд і падчас Другой сусветнай... Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments