Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 35 (646) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
35 (646) 2019

Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакібудуць да гэтага гатовыя». А ці будуць — вялікае пытанне. Паводле інфармацыі «Коммерсанта», прадугледжаная планамі ступень інтэграцыі — «вышэйшая, чым у ЕС». Плануецца, што з 2021 года на наднацыянальны ўзровень адыдуць мытны кантроль (аж да стварэння агульнай мытнай службы), а таксама энергапалітыка. Магчыма, гаворка ідзе пра з’яўленне саюзнага рэгулятара рынкаў газу, нафты і электраэнергіі. Ужо праз паўтара года краіны могуць уніфікаваць макраэканамічную і прамысловую палітыку, стварыць супольныя рынкі транспарту, гандлю, сувязі, дзяржзакупак, перайсці да сумеснага валютнага кантролю, банкаўскага і фінансавага нагляду, каардынаваць дзеянні на рынку працы і ўсацыяльных пытаннях. Акрамя таго, «Коммерсантъ» паведамляе пра планы па ўніфікацыі гаспадарчага заканадаўства, у прыватнасці, Грамадзянскага і Падатковага кодэксаў. Пры гэтым расійскае выданне не надрукавала ніводнага скану ці фотаздымку атрыманых ім дакументаў. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments