Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 34 (645) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
34 (645) 2019

Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму. Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Мінска. Паводле дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў светласігнальныхпрыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар іКрасоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя. Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасцьлічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у датычнасці да гэтага злачынства вышэйшых службовых асобаў краіны. На адной з вечарынаў памяці зніклых палітыкаў узгадвалі, што Віктара Ганчара немагчыма было купіць. Ні пасады, ад якіх ён лёгка адмаўляўся, ні прапанаваныя кейсы з грашыма не прымусілі яго здрадзіць самому сабе. Ён умеў трымаць уладу ў напружанні, не гуляў па яе сцэнары, а ствараў свой, альтэрнатыўны. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments