Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Абажур, 3 (127) 2019 | Камунікат.org

Абажур
Трымайся праўды
3 (127) 2019

З Настай Бойка, журналісткай «Еўрарадыё», мы размаўлялі двойчы, з перапынкам у паўгода. За гэты час у жыцці гераіні адбыліся перамены, якія засведчылі, што калі ты робіш выбар, то падтрымка блізкіх вельміважная. Бо надае ўпэўненасці, дае адчуванне зямлі пад нагамі. Яна піша на псіхалагічна цяжкія сацыяльныя тэмы і перажывае кожную гісторыю. Аднак мяняць тэматычны накірунак у сваёй прафесійнай дзейнасці не збіраецца. Першая наша сустрэча адбылася восенню, калі пачаўся судовы працэс па справе аб смерці салдата Аляксандра Коржыча. Тады Наста асвятляла гэту трагічную гісторыю і хадзіла на судовыя паседжанні штодня. — Наста, як ты пачуваешся ў гэтым маскулінным свеце, у норавы якога даводзіцца штодня акунацца? — Гэтая крымінальная справа, гэтая тэма для мяне важныя. Я — капітанская дачка, мой бацька сышоў з войска, калі мне было чатыры гады. А нарадзілася я ў пасёлку Лакаматыўны, што ў Чалябінскай вобласці. Гэта недалёка ад мяжы з Казахстанам. Мама была ваеннай медсястрой, бацькі і пазнаёміліся ў шпіталі. Дзядуля служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Вайскоўцы для мяне — блізкія людзі, а іх свет не чужы. Пасля першай паездкі ў Барысаў на суд па справе аб дзедаўшчыне я пазваніла бацьку з пытаннем, ці сапраўды такое адбываецца ў войску. Бо для мяне вайскоўцы заўсёды былі людзьмі з вялікай літары. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments