Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Беларусы ў свеце, 7 (206) 2019 | Камунікат.org

Беларусы ў свеце
Інфармацыйны бюлетэнь
7 (206) 2019

Што агульнага паміж канюшынай, зубром і слуцкімі паясамі? Усе гэтыя сімвалы Беларусі цяпер на новыхцішотках ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Слуцкі пояс – дарагі і вельмі адметны аксесуар, які насілі нашыя продкі. Традыцыя вырабу гэтых паясоў сягае ў ХVIII стагоддзе, але дазволіць яго сабе мог далёка не кожны. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але і прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс – сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экзэмпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце. Зубр – бясспрэчны сімвал Беларусі. Моцны, дужы, упарты. ЯшчэМікола Гусоўскі ў XVI стагоддзі апісаў яго якасці ў сваёй “Песні пра зубра”. Зубр – спакойны, разважлівы,рахманы, упэўнены ў сабе. Ніколі не кране першым. Але калі ўжо зачапіць яго ды раззлаваць, то ўтаймаваць цара звяроў будзе вельмі складана. Ну проста як беларус! Канюшына – гэта адзін з сімвалаў Беларусі. Яна займае пачэснае месца паміж лёнам і валошкамі. Даўней беларусы верылі ў тое, што канюшына нясе ў сабе энергію маладосці і прыгажосці, а таксама прыносіць шчасце. Таму яе рупліва збіралі, сушылі ды насіліз сабой. Цяпер не трэба прыкладаць такіх высілкаў, бо, каб пачувацца шчаслівым, дастаткова прыдбаць сабе цішотку з выявай гэтай расліны. А яшчэ канюшыну касілі, бо яна найлепшы корм для жывёл. Хіба знойдуцца яшчэ тыя, хто не чуў “Касіў Ясь канюшыну” ад легендарных “Песняроў”? Цішотка “Always канюшына з косамі” – для сапраўдных меламанаў! Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments