Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Наша слова, 33 (1444) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
33 (1444) 2019

\"Паланэз\" Дзякуючы ГА \"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны\" ў гарадзенскім выдавецтве \"ЮрСаПрынт\" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха \"Паланэз\". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар\'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем, так і зместам. Рэдактарам выдання, складальнікам (разам са Святланай Адамовіч) і аўтарам прадмовы \'яўляецца пісьменнік Сяргей Чыгрын, які ў прадмове да \"Паланэза\" адзначыў, што альманах не вычэрпвае ўсе літаратурныя набыткі Слонімшчыны. І здаецца, што іх вычарпаць немагчыма. Гэта датычыць і мінулых стагоддзяў, і ХХI стагоддзя, бо Слонімшчына - адзін з найбагацейшых раёнаў Беларусі на літаратурныя таленты. Сапраўды, каб шырока пазнаёміць чытачоў з усёй літаратурнай Слонімшчынай, магчыма, хапіла б толькі штомесячнага часопіса \"Паланэз\". - Але слонімцы задаволены і тым, што, дзякуючы ГА \"Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны\", сёння з\'явілася такая мажлівасць распачаць наш шчодры творчы пасеў - выданне альманаха \"Паланэз\" і вынесці яго на суд чытачоў, - адзначыў у прадмове Сяргей Чыгрын. Слонімшчына з\'яўляецца радзімай беларускага паэта, празаіка, драматурга пачатку ХХ стагоддзя Кандрата Лейкі. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments