Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Наша слова, 32 (1443) 2019 | Камунікат.org

Наша слова
32 (1443) 2019

Гэтым слоганам вітала праваслаўнае паселішча \"Шляхам Ефрасінні Полацкай\" усіх ахвочых адпачыць - дзяцей і іх бацькоў - з розных мястэчак Лідчыны. Духоўнікам паселішча запрасілі айца Аляксея Глінскага з прыходу Хрыста Збаўцы. Берагі слыннага Нёмана, магутныя векавыя дубывеліканы сустрэлі дарослых і дзяцей ва ўсёй сваёй прыгажосці. Адкрыццё паселішча адбылося 24 ліпеня святочным канцэртам. На канцэрце гучала наша народная песня \"Купалінка\" ў выкананні музычнага кіраўніка Аляксандры Рубан. Дзеці падрыхтавалі танцавальныя, песенныя, гумарыстычныя нумары - і свята адпачынку распачалося! Кожны дзень быў напоўнены новымі прыгодамі і таямніцамі. Выхавацелі Валянціна Грышкевіч, Алена Салаўёва, Наталля Тананушка, Маскалёвы Таццяна і Ігар зладзілі разам з дзецьмі і дарослымі сапраўдную археалагічную экспедыцыю. Раскопкі вяліся зранку, а ўдзень і ўвечары адбываліся гульні, імпрэзы і спаборніцтвы. Асабліва запомнілася ўсім \"Вечарына для ног\", якая адбылася пасля раскопкі \"адбітка нагі старажытнага чалавека\". Давялося нават асвоіць жывапіс нагамі ў адным з конкурсаў! Дарэчы, перамагла каманда дарослых! За бяспекай і фізічным здароўем дзяцей сачыў кіраўнік фізічнага выхавання спадар Раман Маляўскі. Кожны сонечны дзень арганізоўвалася зарадка з бегам па лясных сцяжынах Панямоння, купанні ў Нёмане. А якія ж смачныя беларускія стравы гатавала палявая кухня начале з шэф-поварам матушкай Вольгай. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments