Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Дзвінскі ўзгорак, 11 (98) 2019 | Камунікат.org

Дзвінскі ўзгорак
Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна
11 (98) 2019

Грэка-каталікі адсьвяткавалі ў Полацку 25-ю пілігрымку і напісалі ліст да Гулякі. Нягледзячы на адмену 25-й пешай грэка-каталіцкай пілігрымкі ў гонар пяці манахаў-базылянаў, забітых расейцамі ў 1705 годзе ў полацкай Сафіі, некалькі вернікаў прайшлі ўсё ж такі шляхам пілігрымкі зь Віцебску да Полацку ў прыватным парадку — за 4 дні замест ранейшых пяці. Як звычайны пешаход прайшоў крыжовы шлях віцебскі вернік-уніят і дысыдэнт Барыс Хамайда. “Мною рухала адзіная інтэнцыя: я мусіў прайсьці гэты шлях за Беларусь. Дайду – усё будзе добра. Пілігрымка – гэта момант грамадзкай салідарнасьці. Дзяржава бачыць у пілігрымках працэс нацыянальнай кансалідацыі, а гэта самае страшэннае для яе. Да свабоды ж можна прыйсьці толькі празь веру, і пілігрымка ёсьць складнікам нашай веры. Яны гэта бачаць і баяцца”, – сказаў Барыс Хамайда. У знак салідарнасьці з уніятамі шлях зь Менску да Полацку рымакаталік Мікола Арцюхоў прайшоў пешкі і праехаў аўтатранспартам – дабіраўся “аўтастопам”. “Я паважаю грэка-каталікоў. Іх, на жаль, прыціскаюць і недаацэньваюць і Рым, і народ. А гэта вельмі важная канфэсія для Беларусі, якая дала шматпакутнікаў, шмат прыкладаў веры. І я ўсіх заклікаю слухацца свайго сэрца і жыць па сумленьні”, – выказаўсяМікола. Ушанаваньне полацкіх пакутнікаў і сьвятога Язафата, як заўжды пасьля пілігрымкі, адбылося ў нядзелю каля храму Параскевы Полацкай. Пілігрымы зьехаліся з усёй Беларусі. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments