Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Крывінка, 11 (237) 2019 | Камунікат.org

Крывінка
інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна
11 (237) 2019

Сайт райвыканкаму цягам апошняга часу не папаўняецца навінамі. Мала таго, што абсалютная бальшыня старонак сайта не запоўнена па-беларуску, апошняй беларускамоўнай навіной 17-га ліпеня на сайце стаіць тая, што ў Бешанковічах ... адсьвяткавалі Дзень Перамогі 9-га мая. І што ж адбылося пасьля гэтага сьвяткаваньня? У мяне ёсьць такая версія, што, мусіць, памёр той адзін чалавек у райвыканкаме, хто яшчэ неяк валодаў беларускай мовай і падтрымліваў жыцьцё беларускамоўнай старонкі. Гэта сімвалічна, але апошняй рускамоўнай навіной на райвыканкамаўскім сайце сёньня, 17-га ліпеня, стаіць тая, што 4-га ліпеня ў Бешанковічах урачыста адзначылі 75-годдзе вызваленьня Беларусі. (!!!) Мусіць, пасьля гэтага сьвяткаваньня сканаў той небарака, хто вёў сайт парасейску. А калі разглядаць справу сур’ёзна, то атрымаецца, што нас,жыхароў раёна, які сёньня, 17-га ліпеня, сьвяткуе 95-ю гадавіну свайго ўтварэньня, нават некаму павіншаваць з боку раённага кіраўніцтва са старонак свайго сайту. Ці магчыма такое ў краіне,дзе сваіх грамадзян паважаюць і лічаць за людзей? Няўжо ў нас у раёне няма праблемаў, якія трэба тэрмінова вырашаць, і якія з дапамогай грамадскасьці і СМІ (а сайт райвыканкама, несумненна мусіцьз’яўляцца адным з такіх рупараў) могуць быць вырашаныя? Скажам, тая ж праблема баршчэўніка. Сёньня практычна каля кожнай вёскі ў Бешанковіцкім раёне ёсць сціплыя куточкі, дзе буяе гэтае небяспечнае пустазельле. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments