Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Народная Воля, 63 (4419) 2019 | Камунікат.org

Народная Воля
63 (4419) 2019

Беларускі Цэнтрвыбаркам натужліва рэкламуе свой клопат аб інвалідах на будучых выбарах. На прэс-канферэнцыі 14 жніўня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што выступленні кандыдатаў тэлеканалы будуць даваць з субцітрамі для глухіх, на выбарчых участках створаць зручныя ўмовы для калясачнікаў.Пару дзён таму яна ж распавяла, што на ўчастках знойдуцца і трафарэты для невідушчых, лупы для людзей зпагоршаным зрокам. Усё гэта насамрэч здорава. Але кіраўніца ЦВК яўна змяшчае фокус з прынцыповых момантаў на тэхнічныя. Па вялікім рахунку з прызначанымі на 17 лістапада выбарамі ў Палату прадстаўнікоўусё стала абсалютна ясна ўжо 6 жніўня. Тады Ярмошына, адказваючы на пытанне БЕЛТА, заявіла, што ЦВК не стане рэкамендаваць выбарчым камісіям пры падліку галасоў паказваць бюлетэні назіральнікам на ўчастку, на чым даўно настойвала АБСЕ. З гэтага вынікае, што назіральнікі, нават валодаючы арліным зрокам, нават узброіўшыся лупамі ці біноклямі, не ўбачаць элементарнага – пазнак у кожным бюлетэні. На прэс-канферэнцыі 14 жніўня Ярмошына падкрэсліла, што паколькі ў Беларусі няма галасавання па партыйных спісах, то «ў нас немагчыма прыкрыцца папулярным брэндам», на нашых выбарах «кожны павінен сабойнешта ўяўляць». Але чым тады патлумачыць той парадокс, што Нацыянальны сход такі шэры і безаблічны ў адрозненне ад Вярхоўнага Савета, які ў 1996-м замахнуўся нават на імпічмент Аляксандру Лукашэнку(за што і быў ім ліквідаваны)? Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments