Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 32 (643) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
32 (643) 2019

На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулізадумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароўгэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Германіяй і СССР. Гэтая акцыя прадэманстравала жаданне і салідарнасць народаў краін Балтыі атрымаць незалежнасць ад Савецкага Саюза: людзі запатрабавалі прызнацьіснаванне сакрэтнага пратаколу Пакта і аднавіць суверэнітэт іх краін. Неўзабаве Літва, Латвія іЭстонія выйшлі са складу СССР. Што адметна, праз 30 гадоў, у жніўні 2019-га, памяць пра тыя падзеі жыве. У 30-ю гадавіну Балтыйскага шляху ў Рызе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных падзеям 1989 года. Іх наведвалі і непасрэдныя ўдзельнікі Балтыйскага шляху, якія ўзгадвалі, што тады ў людзей быў вялікіўздым, і яны ўжо нічога не баяліся. Адметна, і што «ветэраны» беларускага Адраджэння любяць узгадваць пра народны ўздым канца 1980-х — пачатка 1990-х. Але куды ён падзеўся — пытанне, адказ на якое лунае недзе на абсягах Сусвету. Аднак вернемся да Пакта Молатава–Рыбентропа. Да даты яго падпісання прымеркавалі і Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму, які быў абвешчаны Еўрапарламентам у 2009 годзе. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments