Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 28 (639) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
28 (639) 2019

На выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагла партыя Зяленскага. Паводле папярэдніх падлікаў, па партыйных спісах структура «Слуга народа» ўзяла больш за сотню месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яшчэ каля дваццаці мандатаў атрымала партыя «Голас» Святаслава Вакарчука, па меркаванні палітолагаў — бліжэйшага хаўрусніка Зяленскага. На момант напісання матэрыялу невядомыя былі вынікі па мажарытарных акругах. Але эксперты і там плануюць перамогу коміка. Партыя Пятра Парашэнкі не дацягнула і да 10%, набраўшы крыху больш за 8% галасоў. Прыкладна столькі ж у «Батьківщіны» Юліі Цімашэнкі. «Моцная апазіцыя» Зяленскаму, абяцаная былым прэзідэнтам, наўрад ці адбудзецца. Нават былыя «рэгіяналы», афіляваныя з Януковічам, набралі больш за 13%. Дэ-факта, зараз Зяленскі можа ці не аднаасобна фарміраваць урад. Такія вынікі даюць яму карт-бланш на любыя ініцыятывы. Але ініцыятываў пакуль мала бачна. За адным выключэннем: падабенства Зяленскага з Лукашэнкам. Мы заўважалі, што ў Зяленскага і раней было даволі шмат ад маладога Лукашэнкі. Ён прарваўся ва ўладу на голым папулізме і сваёй папулярнасці як шоўмена. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments