?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Слова Жыцця
Газета Гродзенскай Дыяцэзіі
15 (521) 2019

Хвіліны, праведзеныя ў дарозе, з’яўляюцца часам спакою і засяроджання. Нягледзячы на тлум навокал, чалавек мае нагоду пабыць сам-насам з Богам. Прымаючы свае адносіны з Найвышэйшым, ён гатовы адкрыцца на новае пазнанне Усемагутнага. Можа суцішыцца, падумаць над сапраўдным сэнсам жыцця. Вернік адпраўляецца ў дарогу, каб дабрацца да святога месца як у знешнім сэнсе, так і ва ўнутраным: да святасці ў сабе самім, у сваёй сям’і і яшчэ шырэй – у грамадскім жыцці. Такім чынам падарожжа можа стаць шляхам да духоўнага аднаўлення. Яно распачынаецца ў хвіліну даручэння сябе Святому Духу. Пілігрымка – гэта таксама выключны час, калі можам шчыра ў чымсьці прызнацца іншай асобе, даверыцца, прытуліцца... Менавіта тады глыбей перажываем пачуццё таго, што ўсе мы адзін для аднаго браты і сёстры. Не мусім хаваць слёз падчас размовы са святаром ці бліжнім пра свае цярпенні, цяжкасці, з якімі змагаемся ў штодзённым жыцці. Пілігрымка адкрывае верніка на надзею, што ён пераадолее сваю трывогу і страх перад невядомым. Пілігрым нястомна прыкладвае шматлікія намаганні вандравання і шукання. Болей...

Latest Month

Врс 2019
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow