Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Каталіцкі веснік, 6 (99) 2019 | Камунікат.org

Каталіцкі веснік
Газета Віцебскай дыяцэзіі
6 (99) 2019

Святая Імша адпраўлялася з нагоды дваццацігоддзя беатыфікацыі святым Папам Янам Паўлам ІІ 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта ў Варшаве 13 чэрвеня 1999 года. Сярод гэтых блаславёных ёсць і тры святары, якія былі расстраляныя ў Барку пад Глыбокім 4 сакавіка 1942 года. Гэта ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. На набажэнства, нягледзячы на спякотнае надвор’е і працоўны дзень, прыйшло каля сямідзесяці вернікаў. Святую Імшу цэлебраваў канцлер Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які адмыслова прыбыў на гэту ўрачыстасць. У святой Імшы ўдзельнічалі таксама пробашч глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ксёндз Мікалай Ціхановіч і вікарый гэтайпарафіі ксёндз Іван Кароткін. На самым пачатку Імшы кс. Віктар падкрэсліў, што малітва будзе адбывацца як у інтэнцыі святароў-мучанікаў, так і за тых, хто быў у адносінах да іх катам. “Езус Хрыстус заклікаў нас маліцца ў першую чаргу за нашых ворагаў, – адзначыў святар, – таму мы памолімся і за карнікаў, укаторых затуманіўся розум, і за іх ахвяраў, якіх вельмі шмат пахавана ў безыменных магілах на гэтым месцы”. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments