Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Аюб Ціціеў выйшаў на волю | Камунікат.org

Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", 21 чэрвеня з калоніі-пасялення ў горадзе Аргун (Чачэнская рэспубліка) вызвалілі кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюба Ціціева.Уступіла ў сілу рашэнне Шалінскага гарадскога суда, які 10 чэрвеня задаволіў хадайніцтва праваабаронцы аб умоўна-датэрміновым вызваленні.Яго сустракалі родныя, сябры, аднавяскоўцы, калегі і журналісты.Пасля вызвалення Аюб Ціціеў распавёў журналістам, што ён не спыняў сваю праваабарончую дзейнасць і мае намер яе працягнуць, але ў бліжэйшы час плануе заняцца хатнімі справамі. Таксама ён адзначыў, што аддзяленне ПЦ "Мемарыял" у Чачні наўрад ці будзе функцыянаваць, па меншай меры ў бліжэйшай перспектыве.Праваабарончы цэнтр "Вясна" вітае Аюба Ціціева на волі!
ПЦ "Вясна" Болей...
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments