Kamunikat.org (kamunikat) wrote,
Kamunikat.org
kamunikat

Новы Час, 14 (625) 2019 | Камунікат.org

Новы Час
14 (625) 2019

Улады пачалі, здавалася б, незразумелы наступ на грамадзянскую супольнасць. Знос крыжоў у Курапатах — нахабная дэманстрацыя «свайго месца» для апазіцыі. Рэпрэсіі ў Брэсце, датычныя пратэстоўцаў супраць пуску акумулятарнага завода. Забарона шырокага святкавання Дня Волі ў Мінску. Уціск незалежнага прафсаюзу гарнякоў на «Беларуськаліі». І, канешне, ператрус у мінскім офісе тэлеканала «Белсат». Зазвычай улада дзейнічае такім чынам выключна перад нейкімі вельмі важнымі падзеямі. Найчасцей — перад маштабнай палітычнай кампаніяй. Асабліва цікава тое, што і забарона Дня Волі, і знос крыжоў у Курапатах падкрэслена адбываліся нібыта «па загадзе» персанальна Аляксандра Лукашэнкі. У часе «вялікай размовы» той казаў і пра святкаванне ўгодкаў БНР, і пра «навядзенне парадку» ў Курапатах. Выглядае, што іншыя прадстаўнікі выканаўчай улады ўсяляк імкнуцца прадэманстраваць: кіраўнік дзяржавы трымае руку на пульсе, яму да ўсяго ёсць справа, ён кантралюе любую сітуацыю. Болей...

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments