?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

„Дарога праз вёску” пад такім загалоўкам прайшла выстава ў Музеі Сакольскай зямлі. На выставе былі прадстаўлены конкурсныя працы ткачых, якія робяць дываны даўнейшым сакольскімі метадам.Узоры на тканінах як традыцыйныя, так і сучасныя, кажа лаўрэатка конкурсу Тэрэза Прызмонт.
– На маім дыване едуць людзі возам, там ёсць школа, едуць дзеці на ровары, пешшу ідуць і бягуць у школу. Едзе гаспадар на трактары. Ёсць і каплічка, каб памаліцца. Я за два тыдні звычайна тку, як ужо на кросны закладу. Але вось гэты трошку даўжэй рабіла.Двухасноўныя дываны зацікавілі жыхароў Японіі. Менавіта там знайшлося шмат пакупнікоў і асоб, якія хочуць вывучыць гэты спосаб стварэння дываноў.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя Фота аўтара Болей...

Latest Month

Жнв 2018
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow