October 12th, 2020

Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік – пра рэпрэсіі, Купалаўскі і будучыню | Камунікат.org



У Беларусі другі месяц не сціхаюць пратэсты. Людзі сотнямі тысячаў выходзяць на вуліцы. Вядомыя на ўсю краіну беларусы таксама выказваюць сваё меркаванне пра сітуацыю, за што зазнаюць ціск уладаў.Вядоўца ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка паразмаўляў з народнай артысткаю Зояй Белахвосцік пра тое, што адбывалася ў Купалаўскім, ці не шкадуюць артысты пра свой выбар і пра тое, хто можа іх замяніць.– Вось калі вас звальнялі з Купалаўскага тэатру, вы сказалі, што не змаглі б выходзіць на сцэну ў тых умовах, якія сёння ёсць.– Так, вельмі многа розных абставінаў. У нас гэта пачалося яшчэ да жніўня. Каб не звольнілі Латушку, то мы б усё роўна прыйшлі да гэтага праз тыдзень, пра два тыдні, было б тое самае. Нам бы выпісалі спектакль, мы б выйшлі на сцэну, стаялі моўчкі ці размаўлялі з нашымі гле...

Болей

...

16 кастрычніка - абвяшчэнне пераможцаў прэміі Цёткі | Камунікат.org



Уручэнне прэміі Цёткі і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 16 кастрычніка а 20.30 у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) у межах фестываля інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. На цырымоніі абвесцяць пераможцаў прэміі ў двух намінацыях: аўтару найлепшага твора для дзяцей (або падлеткаў) і аўтару малюнкаў да дзіцячай кнігі. Кожны пераможца атрымае 2 000 $ па курсе Нацбанка

Болей

...

У Масюкоўшчыне прайшла сустрэча са Святланай Бень | Камунікат.org



Штотыдзень жыхары менскіх раёнаў збіраюцца на канцэрты, лекцыі, прэзентацыі. У сталічнай Масюкоўшчыне адбылася музычная сустрэча са спявачкай Святланай Бень.Кажа мясцовы актывіст спадар Арцём:– Усе ведаюць нашу Масюкоўшчыну? Так? Усе ведаюць, што ў нас тут сур’ёзнае гістарычнае месца, якое мы абараняем? У мінулым годзе ў нас пачаўся праект, які называецца “Беражом Масюкоўшчыну”, дзе мы хочам захаваць тую спадчыну Другой сусветная вайны, якая захавалася і да гэтых часоў. У на тут ладзяцца экскурсіі, пра нас пісалі шмат сродкаў масавай інфармацыі. Усяго гэтага не адбылося, калі б нам не дапамагла сённяшняя госця Святлана Бень.Спявачка Святлана Бень з’яўляецца лідаркай папулярнага гурта “Срэбнае вяселле”. Падчас імпрэзы наведвалася міліцыя. Але нават не стала выходзіць з мікрааўтобуса. Бо арг...

Болей

...