October 5th, 2020

Тыдзень супраць смяротнага пакарання – з 5 па 10 кастрычніка | Камунікат.org



Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі традыцыйна пройдзе з 5 па 10 кастрычніка.У гэтым годзе яго лозунг гучыць: „Смяротнае пакаранне — элемент сістэмы гвалту”. І такая тэма абрана не выпадкова, кажа праваабаронца Андрэй Палуда: – Звязана ў пэўнай ступені з падзеямі жніўня 2020 года і тым, што адбываецца зараз. Але з іншага боку мы заўсёды казалі пра тое, што смяротнае пакаранне моцна вельмі завязана на гвалт. Тое, што адбылося ў жніўні, яно не адбылося толькі ў жніўні, на наш погляд, карані гэтага сягаюць вельмі далёка і вельмі глыбока ў дзесяцігоддзі, той сістэмы, якая панавала тут у Беларусі.Кожны дзень пройдзе пад эгідай новага аргумента супраць смяротнага пакарання. Сярод іх – магчымасць судовых памылак, забойства палітычных апанентаў, катавання сваякоў расстралянага ды іншыя...

Болей

...

„Пасля Акрэсціна яшчэ больш не захацелася пакідаць Беларусь” | Камунікат.org



Перакладчык Сяржук Мядзведзеў на ўласным досведзе спазнаў, што такое хапун. Але здолеў пасля правесці ў Менску аўтограф-сесію свайго перакладу „Байцоўскага клубу” Чака Паланюка.Пра паралелі амерыканскага бестселера і падзей у Беларусі распавёў Сяржук Мядзведзеў: – Я не спрабаваў пераасэнсаваць падзеі кнігі ў цяперашнім нашым кантэксце. Пераклад адбываўся больш за дзесяць гадоў. Тады была іншая эканамічная сітуацыя і ўзровень развіцця грамадства. Калі зараз паспрабаваць на канфлікт, які адбываецца ў галоўнага героя. Гэта ў прынцыпе канфлікт індывіда з сістэмай. У нашым выпадку сістэма іншая, але калі гэтую паралель правесці, тыя наступствы, якія яго напаткаюць пасля гэтага канфлікту, у цэлам яны могуць і ў нас адбыцца.За пераклад „Байцоўскага клубу” Чака Паланюка ў 2014 годзе Сярж Мядзведзе...

Болей

...

Адкрыўся 1-ы Беларуска-яўрэйскі фестываль | Камунікат.org



Надыйшоў час падсумавання супольнай сусветнай спадчыны, створанай беларусамі і яўрэямі. У Менску пачаў працу Першы беларуска-яўрэйскі фестываль. З вітальным словам выступіў новапрызначаны амбасадар Ізраіля ў Беларусі Алекс Гольдман-Шайман: – Мне здаецца, што яўрэі заўсёды з’яўляліся і працягваюць з’яўляцца значнай часткай беларускага грамадства. І гэты фестываль – гэта выдатная магчымасць для нашых народаў яшчэ лепш і глыбей пазнаёміцца і зразумець адзін аднаго. Кожны з нас можа знайсці тут для сябе штосьці цікавае. Для мяне, напрыклад, прэм’ера аўдыёгіда па яўрэйскім Менску, гэта каб лепш пазнаёміцца з горадам.У межах фестывалю быў прадстаўлены аўдыёгід па яўрэўскім Менску. Ён даступны па спасылцы.Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...