Жанчыны пахавалі пад кветкамі амапаўскі рыштунак — новае відэа праекту Freedom Belarus | Камунікат.o

Праект Freedom Belarus выпусьціў відэа, прысьвечанае сіле, сьмеласьці і сумленнасьці беларускіх жанчын.Пра фільм, дзе жанчыны хаваюць пад кветкамі амапаўскі рыштунак,
аўтары праекту напісалі, што натхніліся сілай, сьмеласьцю і каханьнем
тысячаў беларускіх жанчын. І вырашылі расказаць пра іх усяму сьвету.«Вы
на перадавой, вы супраць гвалту. Вы закрываеце сабой сваіх дзяцей,
мужоў, братоў, бацькоў. Вы сымбаль беларускай свабоды, сумленнасьці і
веры».У відэа зьняліся сярод іншыхчэмпіёнка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя,актрыса Купалаўскага тэатру Юліяна Міхневіч,актрыса Драматычнага тэатру Беларускай Арміі Алеся Клачко іпэнсіянэрка і актрыса Натальля Гарэлкіна.Дзея адбываецца пад музыку гурта Šuma.
Болей
...