September 16th, 2020

У Супраслі размаўлялі пра бежанства | Камунікат.org



„Туды і назад …” – пад такім загалоўкам прайшла сустрэча, прысвечаная гісторыі людзей, якія ў 1915 годзе ўцякалі ў глыб Расеі, а праз тры гады вярнуліся на Радзіму.Пра эксодус людзей гаварылі пісьменніцы Анэта Прымака-Онішк і Юлія Федарчук: – Я пачала шукаць у сваіх сямейных гісторыях. Я мела такое ўражанне, што дзесьці гэта ўжо чула. І, вядома, так было. І калі стала шукаць і пытаць у жывых членаў маёй сям’і, старэйшых, якія маглі памятаць, то аказалася, што фактычна бежанства ёсць таксама досведам маёй сям’і.Сустрэча „Туды і назад …” прайшла ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны – 2020, якія сёлета праходзяць пад лозунгам „Мой шлях”. Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Супрацоўніку музея – штраф, а карэспандэнту – суткі | Камунікат.org



У Пінску суд пакараў дзесяццю базавымі штрафу супрацоўніка Музея Беларускага Палесся Валерыя Кабрынца. Яго абвінавацілі ва ўдзеле 20-га жніўня ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. У мінулую пятніцу міліцыянты забралі Кабрынца з працы і да панядзелка ён знаходзіўся ў ізалятары.“Гэта помста супрацоўніку музея за экскурсію, якую ён зладзіў для прыхільнікаў перамен 30-га жніўня”, – мяркуе спікер пінскіх пратэстоўцаў Вераніка Іванова: – Бачу ў гэтым непасрэдную сувязь. Мяркую, што гэта чарговая акцыя ціску і запужвання. Каб людзі не казалі ў адкрытую тое, што думаюць, каб не абаранялі і не дапамагалі прыхільнікам перамен. Гэта выключна так. У асабістай размове з людзьмі, якія маюць дачыненне да музея, што ёсць распараджэнне не падаўжаць з ім кантракт у лістападзе.Таксама ў панядзелак па дзесяць ба...

Болей

...