September 6th, 2020

Глыбачане далучыліся да ўсебеларускага «Маршу адзінства» | Камунікат.org



Яны сабраліся на цэнтральнай плошчы, дзе на пачатку зладзілі карагод і праспявалі беларускія песні. Потым сталі ў ланцуг салідарнасці і прайшліся шэсцем па горадзе пад песні «Перамен» і «Муры».Увесь час за пратэстоўцамі сачылі міліцыянты, здымалі людзей на відэакамеру і папярэджвалі пра тое, што акцыя несанкцыянаваная. Побач дзяжурылі супрацоўнікі Глыбоцкай ДАІ і спыняла машыны, якія сігналілі ў знак салідарнасці.Як кажа адзін з удзельнікаў акцыі, пратэстоўцам нават атрымалася дапамагчы аднаму з кіроўцаў: – Убачылі, што чорную машыну спыніў «даішнік», і тут заклік быў, усе пагадзіліся і пайшлі ўсім натоўпам туды, каб выручыць гэтага кіроўцу. Супрацоўнік ДАІ гэта ўбачыў, хуценька адпусціў машыну і вярнуўся да сваіх. Мы нават і не паспелі падысці.Нягледзячы на пратаколы і суды, якія адбыліся...

Болей

...