September 3rd, 2020

Гародня: cтворана старонка дапамогі страйкуючым і рэпрэсаваным | Камунікат.org



Гарадзенскімі праграмістамі створана старонка дапамогі страйкуючым ды рэпрэсаваным – рэгіянальны праект Grodno Help.Распавядае адзін са стваральнікаў пляцоўкі Глеб Койпіш. – Пабачыў у Фэйсбуку, Васіль Іварчук, ён уваходзіў у тым ліку і ў Каардынацыйную раду, вырашыў сабраць айцішнікаў. Мы сабраліся суполкай, досыць вялікай, там было некалькі дзясяткаў чалавек. І падумалі, што рабіць. Была ідэя стварыць сайт дапамогі. Але перш за ўсё для страйкоўцаў, для тых, што зараз страйкуе, альбо збіраюцца, альбо згубілі працу за сваю пазіцыю. І ў нас утварылася досыць вялікая суполка.На думку Глеба Койпіша, такая ініцыятыва стваралася невялікай групай гарадзенцаў. – На гэтым праекце, напэўна, чалавек 20. Але паколькі трэба было зрабіць хутка, і мы гэта зрабілі цалкам, з улікам збору кантэнту, за тры д...

Болей

...

«Я б цябе забіў. Такіх трэба забіваць». Журналіст з Горадні расказаў, як падчас пратэстаў яму зламал



Журналіста з Горадні Руслана Кулевіча затрымалі 11 жніўня разам з жонкай Тацянай у цэнтры гораду. Руслану зламалі абедзьве рукі і асудзілі на 7 дзён арышту. Пасьля вызваленьня сужэнцаў пачалі цкаваць і перасьледаваць.Руслан Кулевіч — вядомы горадзенскі журналіст парталу Hrodna.Life і аўтар кніг па гісторыі Горадні. Увечары 11 жніўня Руслан з жонкай паехалі на роварах асьвятляць вулічныя пратэсты ў цэнтры гораду. Іх затрымалі ў краме. Журналіст быў у сіняй камізэльцы з надпісам «Прэса». Затрымлівалі хлопцы ў чорным адзеньні і чорных балаклавах.Далей гісторыю расказвае Руслан Кулевіч.«Я нават ня мог дапусьціць, што мяне затрымаюць... Крыўдна, што разам з жонкай. Я перажываў больш не за сябе, а за яе. Было негалоснае правіла ў амапаўцаў: Кулевіча не чапаць. Бо ў мяне была дамова з камандзірам...

Болей

...

Тадэвуш Кандрусевіч: Мы патрабуем перамен | Камунікат.org



У менскай Архікатэдры прайшла тэрмінова скліканая супольная малітва каталіцкіх святароў горада. Ксяндзы памаліліся аб вяртанні на Радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якога не пускаюць беларускія памежнікі.Таксама быў агучаны зварот Кандрусевіча. Прысутныя пачулі заклік да міру і згоды ў краіне, вырашэння крызісу ў грамадстве: – Мы ўсе, біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, свецкія, вернікі і грамадства, патрабуем перамен. Стаячая вада псуецца і не даецца да ўжытку. Хто не ідзе наперад, той вяртаецца назад. Мы пакліканыя развівацца. Гэта азначае ўдасканаліцца ў сваім духоўным і грамадскім жыцці. Знайшоўшыся ў складанай, нябачнай дасюль у нашай гісторыі сітуацыі, Беларусь патрабуе адказнага, базуючыся на прынцыпах Евангелля і сацыяльнага вучэння Касцёла, адказу. Сумесна і з Божай дап...

Болей

...