June 28th, 2020

Ірына Раманава: Вывучэнне сталінізму неабходна вывесці на новы ровень | Камунікат.org



Лаўрэаткай прэміі імя Алеся Адамовіча сёлета стала прафесарка ЕГУ Ірына Раманава. Прэмія прысуджаная за выдадзенае даследаванне “Вашай уласці нам ня трэба”: супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе”.Пра канцэпт кнігі распавядае сама аўтарка. – На жаль, перыед сталінізму да гэтага часу вельмі папулярны. Мы тут маем і не прапрацаваную траўму, і актуалізацыю розных тэмаў грамадскасцю. Напрыклад, усё тое, што адбываецца навокал Курапат. Тут мы шукаем вытокі многіх сучасных праблем і выбудоўваем пэўныя паралелі з сённяшнім днём. І мне падалося важным зрабіць бачным гэты корпус дакументаў. Магчыма, гэта дазволіць вывесці ўсе гэтыя дыскусіі на новы ўзровень.Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Ёю адзначаюць найлепшы публіцыстычны твор, пры...

Болей

...

Гарадзенская “Цудоўня” вяртае жыццё гістарычным артэфактам | Камунікат.org



Гарадзенская крама “Цудоўня” выпусціла ў свет цікавы гістарычны артэфакт – паштоўку з выявай чалавека ў строі дэзінфектара пачатку ХХ стагоддзя.Пра артэфакт і чым ён можа быць цікавы сучасным гарадзенцам распавядае Андрэй Несцяровіч, уладальнік “Цудоўні”: – Пару месяцаў таму Андрэй Чарнякевіч скінуў вокладку брашуркі выпуска 1926 года з гарадзенскай друкарні Лапіных па дэзінфекцыі памяшканняў. І тады падумалі, што прыкольна, можна яе абыграць у форме паштовак, таму больш яе ніяк не абыграеш. Крыху мы яе мадыфікавалі, крыху абыгралі. Атрымаліся прыкольныя густоўныя паштоўкі. Можа быць гэта як адсылка ў гісторыю амаль стогадовай даўніны. Атрымаўся давольна прыкольны гістарычны артэфакт. Мы далі гэтаму артэфакту новае жыццё, але ўжо ў фармаце паштовак з невялікімі мадыфікацыямі.Гарадзенская “...

Болей

...

Сродкі „Улей” не можа атрымаць па прычыне захопу „Белгазпрамбанку” | Камунікат.org



Новая кніга-альбом прафесара Алеся Краўцэвіча „Дзяржава волатаў” ужо аддрукавана ў выдавецтве.Але гэты прыемны для аматараў гісторыі момант азмрочаны тым, што грошы, якія збіраліся чытачамі талакою праз інтэрнэт-пляцоўку „Улей” цяпер заблакаваныя, і аўтар не можа іх выкарыстаць для выканання ўмоваў з выдаўцом. Кажа прафесар Алесь Краўцэвіч: – Мы з мастаком Ігарам Гардзіёнкам працягнулі нашую серыю “Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх” і прыгатавалі кніжку, якая выйшла – „Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345-1377 г.)”. Гэта эсэ такога самага фармату, як папярэдняя кніжка пра Гедэміна. Аздобленая выдатнымі ілюстрацыямі выдатнага мастака Ігара Гардзіёнка. На беларускай і ангельскай мовах. І кніжка ўжо выдрукавана. Але паўстаў адзін нюанс.Удзел у тала...

Болей

...

Блогераў Кабанава з Пятрухіным – на парукі | Камунікат.org



З такой прапановай выступіў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк падчас свайго выступу ў Берасцейскім гарвыканкаме. У будынку згаданай дзяржустановы, па запрашэнні ўладаў, адбылося папярэдняе абмеркаванне рэгіянальнага рэферэндума. Фрагмент выступу з ягонай прамовай, прысутныя віталі авацыямі: – Нашы блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін затрыманы. Мы нават не ведаем прычыны. Я лічу, што мы павінны выступіць з асабістым паручальніцтвам. Я лічу, каб да суда, калі справа не спыніцца, яны былі на свабодзе і прымалі ўдзел у рэферэндуме (апладысменты).Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, падчас свайго апошняга візіту ў Берасце, паабяцаў правесці рэгіянальны рэферэндум па пытанні дзейнасці акумулятарнага завода пад горадам. Супраць ягонага будаўніцтва і запуска ўжо цягам двух год пратэст...

Болей

...